Горад-сад не для ўсіх
Ён сядзеў у інвалідным вазочку на перакрыжаваньні вуліц Леніна і Чыгуначная і плакаў ад свайго бясьсільля. Яго кватэра праз дарогу па вул. Чыгуначная, 30, у першым пад'ездзе, але пераехаць праз вуліцу без староньняй дапамогі ён не можа: мяшаюць высокія бардзюры. Пераадольваючы іх, мучацца вымушаны і маладыя мамы зь дзіцячымі калыскамі, а пра такіх інвалідаў, як Анатоль Іванавіч, і гаварыць не прыходзіцца.- Ня трэба фатаграфаваць мужчыну які плача,— папрасіў ён.— За год абнавілі амаль усе вуліцы. Але на перакрыжаваньнях няма зьездаў для вазочнікаў. Няўжо цяжка было пакласьці “плашмя” пару бардзюраў?..
Ізноў напалі на праваабаронцу Яну Палякову
Учора ў Салігорску напалі на салігорскую праваабаронцу Яну Палякову. У міліцыі яна атрымала яшчэ адну траўму.Яна Палякова цяпер знаходзіцца дома. Яна расказала, што на яе напалі а 5-й вечара: “Падышоў, ўдарыў мяне па патыліцы і сказаў: «Сука, калі ты не заціхнеш, то гэта апошняе папярэджаньне!». У мяне каса́ ўверх закладзеная. Ён схапіў мяне за валасы і ўдарыў скроньню ці то аб дзьверы, ці то аб вяршнік, ці яшчэ аб нешта”.
Лідыя Мацытэлі: Расейская мова для мяне – сапсаваная беларуская
Італійка Лідыя Фэдэрыка Мацытэлі вывучае ў Рымскім унівэрсытэце славянскае мовазнаўства. Зараз яна ведае ўжо 10 моваў, апошняе захапленьне – беларуская. “Мы” даведаліся меркаваньні – часам вельмі для нас нечаканыя - пра Беларусь у 24-гадовай асьпіранткі Рымскага ўнівэрсытэту."Беларуская мова мне вельмі падабаецца. Што да меркаваньня пра яе як сумесь польскай з расейскай... Тыя, хто так лічаць, магчыма не ведаюць, які вялізны ўплыў мелі беларуская і ўкраінская мовы на расейскую ў 15 стагодзьдзі. І нарэшце – асабіста мне зараз расейская мова гучыць сапсаванаю беларускай, я не жартую... хаця расейскую вучыла пяць год больш за беларускую."

Новы маршрут «чацьвёрак»
З 2-га кастрычніка адменены маршрут №03, і па шматлікіх просьбах салігорцаў уведзены маршрут №04 у зваротным напрамку. То бок зараз «чацьвёрка» ходзіць у абодва бакі, і гэта насамрэч даволі зручна. Аднак пасажыраў у доўгачаканага «зваротнага напрамку» пакуль практычна няма.
Гарадзкія чуткі: наш самі вялікі ў Эўропе?(фота)
Па-рознаму выказвалісь пра рэмонт у горадзе. Нягледзячы на то, што дзесьці недафарбавалі, дзесьці недаклалі, усё роўна я ўпэўнены, што зараз значна лепш чым было раней. Шмат ўвагі прыцягнуў і парк чатырох стыхій і яго адкрыцьце і, канешне, фантан. Такой прыгажосьці наш горад яшчэ ня бачыў. Некаторые нават казалі, што гэта лепшы і самы вялікі фантан у Эўропе. Ня ведаю, пэўна і лепшы, таму што сваё заўсёды падаецца лепшым, але дакладна не самы вялікі, але ён усе адно варты увагі і захапленьня, бо прыгажосьць не вымяраецца ў вышыні і дыямэтры.
Папярэджаньне і штраф за антываенны пікет
Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тыс. бел. руб (415 даляраў) ягонага брата Івана. Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты Маладога Фронту Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.Нагадаем, што 11 жніўня каля расейскай амбасады "Малады Фронт" правёў антываенны пікет. Тады чацьвера ўдзельнікаў былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, у дачыньні да кожнага былі складзены адміністрацыйныя пратаколы.

Крыніца ў Маскве пусьціла туману
На перамовах прэм’ер‑міністра Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінску 6 кастрычніка цэны на газ і выдзяленне крэдыту не будуць увязвацца з прызнаннем Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі або з нейкім іншым пытаннем, сцвярджае крыніца РІА «Новости» ў расійскім урадзе.Найбольш важнымі пытаннямі стануць, як чакаецца, пытанні пастаўкі расійскага газу ў краіну, а таксама прадастаўлення Беларусі новага крэдыту.
Беларусь распрацоўвае найбуйнейшае ў Эўропе радовішча крэйды
Пад Маларытай зьявяцца тры новыя заводы. Яны будуць належаць кампаніі «Трайпл». Прыбытак ад крэйды можа параўнацца з даходамі ад «Беларуськалію».Вёску Хаціслаў Маларыйкага раёну дакладна не запішуць у непэрспэктыўныя бліжэйшыя гадоў дзьвесьце, а то й болей. Нядаўна тут пачалі асвойваць найбуйнейшае ў Эўропе радовішча крэйды. Да 2011 году пад Хаціславам збудуюць тры заводы.
Расейскі газ налета можа каштаваць 250 даляраў
Пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў не выключае, што цана расейскага газу для нашай краіны ў 2009 годзе можа скласьці каля $250 за 1000 м³. «Калі груба па формуле цяпер прыкінуць, то цана газу для Беларусі атрымліваецца каля 250 даляраў за 1000 м³,» — сказаў сп. Сурыкаў агенцтву «Інтэрфакс‑Захад» у чацьвер у Менску. Ён нагадаў, што ў адпаведнасьці з кантрактам цана газу для Беларусі ў 2009 годзе складзе 80 % ад цаны паставак газу ў Польшчу за выняткам экспартнага мыта ў памеры 30 %, а таксама з улікам кошту транзыту газу ў Польшчу й транзыту газу ў Беларусь.

АРТУР ФІНЬКЕВІЧ ЗЬНЯТЫ З ПАСАДЫ НАМЕСЬНІКА СТАРШЫНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
За дзеяньні, накіраваныя на дэскрыдытацыю Маладога Фронту і спробы раскалоць арганізацыю, Сойм Маладога Фронту 20-цьцю галасамі пры 3-х супраць і 3-х, што ўстрымаліся, ухваліў рашэньне Управы МФ аб пазбаўленьні Артура Фінькевіча пасады намесьніка старшыні МФ.Дадзенае рашэньне было прынята пасьля таго, як Артур, папярэджаны строгаю вымоваю ад імя Сойму, працягваў ганебныя дзеяньні, якія парушаюць ня толькі Статут і іншыя дакуманты Маладога Фронту, але і элементарную чалавечую мараль. Гэтае рашэньне прэс-службе Маладога Фронту пракамэнтавалі лідэры МФ.
Кандыдат у дэпутаты Ларыса Насановіч зьвярнулася ў пракуратуру
На выбарчым участку, дзе яна знахадзілася падчас падліку галасоў, усё спрыяла фальсыфікацыі.– Гэта ўчастак №79 (Салігорскі дзяржаўны пэдагагічны каледж), –расказвае Ларыса Насановіч. – 27 верасьня, пасьля канчатка папярэдняга галасаваньня старшыня ўчастковай камісіі Галай Галіна Паўлаўна не дазволіла мне наблізіцца да ўрны, каб пераканацца, ці апячатаная яна. Таксама адмовілася адказваць, дзе будзе захоўвацца гэтая ўрна.28 верасьня стол, куды высыпаліся бюлетэні, паставілі мэтрах у 10 ад назіральнікаў, агляд шчыльна захілілі сьпінамі чальцоў камісіі. Не аб'яўлялася аб пагашэньні нявыкарыстаных бюлетэняў, пераканацца, ці гасіліся яны насамрэч, было немагчыма. Асобна не аб'яўляліся вынікі папярэдняга, асноўнага і выязнога галасаваньняў.
А.Мілінкевіч: “Трэба арыентаваць людзей на Эўропу”
Выбары ў Палату прадстаўнікоў скончыліся. Што рабіць цяпер апазыцыйным сілам, якой стратэгіі яны будуць прытрымлівацца? На гэтыя пытаньні “Свабодзе” адказвае кіраўнік незарэгістраванага руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:“Мы працуем і ў час выбараў, і калі выбараў няма. Я лічу, што самая галоўная наша мэта – гэта зьмена мысьленьня людзей і разбурэньне страху. І мы ставім перад сабой мэту – даць людзям як мага больш інфармацыі пра Эўропу. І праз гэта настроіць іх на эўрапейскую дарогу, каб было як мага больш людзей, арыентаваных на Эўропу. Таму, што мы бачым будучыню нашай краіны ў Эўропе."

Сын Лукашэнкі пайшоў па сьлядах мужа Пяткевіч
Прэзыдэнцкі спартовы клюб, які ўзначальвае адзін з сыноў кіраўніка дзяржавы Дзьмітры Лукашэнка, вырашыў заняцца звышпрыбытковым лятарэйным бізнэсам.Шыкоўную прэзэнтацыю электроннай інтэрактыўнай гульні “Спортлято 5 з 36”, якая адбывалася ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”, наведалі віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі, мэр Менску Міхаіл Паўлаў (ён – намесьнік старшыні Прэзыдэнцкага спартовага клюбу).
ЛІДЭРЫ АПАЗЫЦЫІ ПАТРАБУЮЦЬ НОВЫХ ПАРЛЯМЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
Міжнародная супольнасьць павінна падтрымаць патрабаваньне беларускіх дэмакратычных сіл аб правядзеньні новых вольных выбараў, лічаць лідэры апазыцыі.Адмысловую заяву па выніках парлямэнцкай кампаніі падпісалі старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, былы намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саньнікаў і былы міністар зьнешніх эканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч.
Абанэнтаў Velcom і МТС пазбавяць коду 029
У канцы верасня — пачатку кастрычніка Міжведамасны каардынацыйны савет пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі разгледзіць пытанне аб пераводзе абанентаў аператараў мабільнай сувязі МТС і Velcom на нумары ў асобных нумарных зонах. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі Мінсувязі Юрый Шпак.

Д.Мур: Мы спадзяваліся, што выбары пройдуць лепш
"ЗША не прызнаюць беларускіх выбараў, але будуць шукаць магчымасьці, каб будаваць адносіны", – заявіў кіраўнік амэрыканскай амбасады ў Менску."Магчыма, хтосьці меў ілюзіі наконт таго, што некаторыя апазыцыянэры будуць прызначаныя ў парлямэнт. Але мы ніколі не казалі аб выніках выбараў — мы казалі пра ўмовы правядзеньня выбарчай кампаніі… Думка пра тое, што ЗША і ЭЗ будуць задаволеныя "цудоўным" зьяўленьнем прадстаўнікоў апазыцыі ў парлямэнце, нягледзячы на недэмакратычныя выбары, проста сьмешная", – заявіў агенцтву БелаПАН часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Дыплямат дадаў, што “гэта ніколі не было пазыцыяй ЗША або ЭЗ".
Дзе самы хуткі інтэрнэт
Оксфардзкі ўнівэрсытэт і кампанія Cisco Systems правялі дасьледаваньне, па выніках якога быў складзены рэйтынг дзяржаваў, якія маюць самы хуткі інтэрнэт.
Новы прэм'ер Ізраілю зь беларускімі каранямі
Пасьля нэрвовай ночы, зь перавагай трохі больш чым адзін адсотак, на праймэрыз кіруючай партыі «Кадыма» міністарка замежных справаў Ізраілю Цыпі Ліўні абышла міністра транспарту Шаўля Мафаза.Нагадаем, Эгуд Ольмэрт, дзейны прэм’ер‑міністар, пасьля карупцыйнага скандалу быў вымушаны падаць у адстаўку і прызначыць выбары свайго наступніка на пасадзе партыйнага лідэра.

ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ У МЕЖАХ КАМПАНІІ” БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ”
Сябры Маладога Фронту падалі ў Менгарваканкам заяву на правядзеньне 1 лістапада на плошчы Бангалор дабрачыннага канцэрта, мэтаю якога будзе збор беларускіх кніжак для дзіцячых дамоў.Як распавёў адзін з каардынатараў кампаніі Дзяніс Карноў, уваход на канцэрт беларускіх музыкаў будзе бясплатным, але кожны чалавек будзе павінен ахвяраваць кнігу на беларускай мове. Нагадаем, кампанія “БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ – ДЗЕЦЯМ” пачалася 1 верасьня і будзе працягвацца да канца лістапада. Калі Вы яшчэ ня прынялі ўдзел у дабрачыннай кампаніі, калі ласка, далучайцеся! Навіны і падрабязнасьці кампаніі і кантакты менскіх і рэгіянальных каардынатараў Вы зможаце знайсьці непасрэдна на сайце belkniha.org
У Менску прэзэнтавалі кампанію “Будзьма!”
Яе Ініцыятары заклікалі суайчыньнікаў адказаць на пытаньні: што значыць быць беларусам і што аб’ядноўвае грамадзян краіны, акрамя пашпартоў?У кавярні “Добрыя мысьлі” адбылася й прэзэнтацыя сайту www.budzma.orgа>.
Belarus Freedom
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. «Маніфэст» пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю. Найлепшы прыклад таму нават не «Belarus Freedom», які напраўду можа стаць патрыятычным рок-гімнам усяе Беларусі, а песьня «Кліп», дзе «сцэнарыст» Міхалок прапаноўвае зьняць ролік пра жырафа, які сікае, скача з даху ЦУМу ды залятае ў чыноўніцкі кабінет, дзе «Грыгорыча партрэт».

Піцерскі «Зэніт» абвінавачваецца ў куплі матчу з «Баварыяй»
Гэта быў паўфінальны матч Кубку УЭФА, які піцерцы выйгралі зь лікам 4:0. Паводле сьцьвярджэньня гішпанскай El Pais, мюнхэнскаму клюбу заплацілі за паразу 50 млн эўра.Справа зьвязана з тамбоўскай арганізаванай злачыннай групоўкай (АЗГ), якая актыўна дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу, і перададзена ў пракуратуры Гішпаніі і Нямеччыны. У найбліжэйшы час УЭФА распачне расьсьледаваньне.
Пабачыць Дэль П’ера — і захапіцца Крыўцом
У аўторак перад футболам жартаваў, што жыцьцё будзе пражытае не дарма, калі пабачу самога Дэль П’ера, колішняга куміра дзяцінства. Славутага італьянца пабачыў, але захапілі зусім іншыя гульцы, свае, беларускія. Піша Зьміцер Панкавец.Алесандра Дэль П’ера быў кумірам яшчэ ў тыя дзіцячыя гады, калі мы ганялі футбольны мяч на вясковым выгане. Тады з заміраньнем сэрца мы сачылі за Лігай чэмпіёнаў і першынствамі сьвету і Эўропы. Вялі сшыткі, дзе пазначалі вынікі гульняў, зьбіралі налепкі з выявамі найлепшых гульцоў сьвету, хацелі быць падобнымі да іх.
Беларускія заўзятары пратэстуюць
Беларускія заўзятары абураныя немагчымасьцю купіць квіткі на матч БАТЭ-«Ювэнтус». Продаж квіткоў спыненая, набыць іх можна толькі па безнаяўным разліку, што недаступна простым футбольным фанатам. Яны перакананыя: трыбуны падчас матчу ўлады запоўняць працоўнымі дзяржпрадпрыемстваў, чальцамі БРСМ і вайскоўцамі тэрміновай службы.Праблемы з набыцьцём квіткоў паўсталі і таму, што іх павыкуплялі спэкулянты. Як ужо пісаў сайт Хартыі’97, квіткі ў самыя прэстыжныя сэктары таямніча зьніклі, так і не паступіўшы ў продаж ні ў Менску, ні ў Барысаве. Абмежаваньні на набыцьцё квіткоў не было, таму шматлікія куплялі адразу па сто штук.
| Блогі на САЛІГОРСК.org
Падпішыся |
Спасылкі
Раім Наведаць
Наш Банэр
Курсы валют
|